Дзяржаўная ўстанова культуры

«Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф.Карскага»

Iнфармацыйны бібліятэчны вебпартал

«Любіце кнігу, бо яна - крыніца мудрасці, ведаў і навукі, лекі для душы»

Францыск Скарына

Самаробная кніга

конкурс на лепшую самаробную кнігу

Галоўная

Творчыя працы

“На лепшае мастацкае афармленне твора (ці яго ўрыўка) Ф.Скарыны”

“На лепшае мастацкае афармленне твора (ці яго ўрыўка) пра жыццё і дзейнасць Ф.Скарыны”

“На лепшае мастацкае афармленне твораў (ці яго ўрыўка) беларускіх асветнікаў і мысліцеляў”

Арлоў, У. Францішак Скарына

Наталля Людвікаўна Апанасік, А. М. Сідараў, М. С. Сідарава

Арлоў, У. Францішак Скарына : [урывак з кнігі “Адкуль наш род”] / Уладзімір Арлоў ; [ДУК “Слонімская раённая бібліятэка імя Якуба Коласа”, філіял “Гарадская дзіцячая бібліятэка” ; аўтар ідэі: Н. Л. Апанасік ; мастацкае афармленне: А. М. Сідараў ; карэктар: М. С. Сідарава]. – Слонім, 2017. – 21, [1] с. : іл., каляр. іл. ; 29x225 см. Выхадныя даныя арыгінала: Мінск : Бацькаўшчына, 2000.

Біяграфічныя звесткі, выдавецкая дзейнасць беларускага першадрукара і асветніка Францыска Скарыны (каля 1490—каля 1551).

Тэкст выдання напісаны чорнымі чарніламі на беларускай мове. У якасці ілюстрацый – радавод Ф. Скарыны. На адваротнай старане верхняга вечка – партрэт Ф. Скарыны ў тэхніцы выпальвання па дрэве; на ніжнім – “Сонца маладзіковае”. Пераплёт – драўляны, старонкі - кардонныя (паміж сабой замацаваны металічнымі кольцамі); карашок – скураны, прышпілены металічнымі заклёпкамі; вечкі пераплёта паміж сабой трымаюцца з дапамогай скураной засцёжкі і металічнага цвічка жоўтага колеру. Пераплёт дэкарыраваны віньеткай, скуранымі вугалкамі з заклёпкамі. У пераплёце.

Аўтары самаробнай кнігі: Наталля Людвікаўна Апанасік, А. М. Сідараў, М. С. Сідарава (г. Слонім).

Чытаць поўны тэкст