Дзяржаўная ўстанова культуры

«Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф.Карскага»

Iнфармацыйны бібліятэчны вебпартал

«Любіце кнігу, бо яна - крыніца мудрасці, ведаў і навукі, лекі для душы»

Францыск Скарына

Самаробная кніга

конкурс на лепшую самаробную кнігу

Галоўная

Творчыя працы

“На лепшае мастацкае афармленне твора (ці яго ўрыўка) Ф.Скарыны”

“На лепшае мастацкае афармленне твора (ці яго ўрыўка) пра жыццё і дзейнасць Ф.Скарыны”

“На лепшае мастацкае афармленне твораў (ці яго ўрыўка) беларускіх асветнікаў і мысліцеляў”

Чалавек сонца

Кацярына Францаўна Аскерка, Н. У. Ачарэтава, В. М. Тварагаль, Г. І. Францкевіч, С. Б. Ялоўская, Л. Б. Міжыгурская, ДУК “Астравецкая раённая бібліятэка”

Чалавек сонца : да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання / ДУК “Астравецкая раённая бібліятэка” ; [мастацкае афармленне: К. Ф. Аскерка, Н. У. Ачарэтава, В. М. Тварагаль, Г. І. Францкевіч, С. Б. Ялоўская, Л. Б. Міжыгурская]. – Астравец, 2017. – [33] с., : іл., каляр. іл. ; 30,5x22,5 см. + 1 драўляная падстаўка (45х32,5 см).

Рукапісная кніга створана супрацоўнікамі ДУК “Астравецкая раённая бібліятэка” і прысвечана беларускаму першадрукару, заснавальніку еўрапейскага кнігадрукавання Францыску Скарыне. Кніга змяшчае асноўныя факты і падзеі з жыцця слыннага беларуса. Звесткі пададзены ў храналагічным парадку.

Тэкст на беларускай мове напісаны чорнымі чарніламі. Старонкі кнігі з тканіны двух відаў: ільняная тканіна і тканы рушнік. Прысутнічаюць ілюстрацыі: малюнкі алоўкам і каляровыя выявы. Пераплёт абцягнуты карычневай скурай, упрыгожаны аплікацыяй (на скураных элементах выява “Сонца маладзіковае”, ініцыялы). Падстаўка ўпрыгожана разьбой па дрэве, а таксама на ёй – драўлянае пяро (29 см) і драўляная чарніліца. У пераплёце.

Аўтары самаробнай кнігі: Кацярына Францаўна Аскерка, Н. У. Ачарэтава, В. М. Тварагаль, Г. І. Францкевіч, С. Б. Ялоўская, Л. Б. Міжыгурская, ДУК “Астравецкая раённая бібліятэка” (г. Астравец).

Чытаць поўны тэкст