З кагорты тытанаў : [зборнік]
З кагорты тытанаў : [зборнік] / [мастацкае афармленне У. В. Чураўскага] ; ДУК “Ваўкавыская раённая бібліятэка”. – Ваўкавыск, 2017. – 9 с. : каляр. іл. ; 30x22 см. 500 гадоў беларускаму кнігадрукаванню. Кніга складаецца з выказванняў пра Францыска Скарыну. Змест: Юнеска пра Скарыну ; аўтары: А. Мальдзіс, М. Гарэцкі, Г. Галенчанка, У. Пічэта, А. Сідараў, М. Тычына, Н. Гілевіч. Старонкі кнігі зроблены з кардона і каляровай паперы. Тэкст напісаны ўручную чорнай гелевай ручкай. У якасці кніжнага дэкору выкарыстоўваюцца дадаткова аздобленыя буквіцы. Ілюстрацыі намаляваны ручкай. Старонкі ўпрыгожаны арнаментам. Кніга знітавана атласнай стужкай. Пераплёт з кардона. Вокладка ўпрыгожана партрэтам Францыска Скарыны. У пераплёце. Аўтар самаробнай кнігі: Уладзімір Васільевіч Чураўскі (г. Ваўкавыск). Чытаць поўны тэкст |