Пакінуў след свой на зямлі
Пакінуў след свой на зямлі : літаратурна-мастацкі зборнік / [складанне, мастацкае афармленне: Н. У. Дзямбіцкая, Д. Свейко, Д. Валюшка] ; ДУА “Гудзевіцкая сярэдняя школа”. – Гудзевічы, 2017. – 30 с. : каляр. іл. ; 33x24 см. Кніга прысвечана беларускаму першадрукару Францыску Скарыне. Змест: Выдадзена Скарынам. Францішку Скарыне / К. Жук. Францыск, Скарынін сын / К. Цвірка. Францыску Скарыне / Р. Мінулін. Кантрабанда : беларуская балада XVI ст. / Я. Сіпакоў. Скарынаўскае свята / Н. Ермак. Скарына : урывак / Л. Геніюш. Францыск Скарына ў Празе / П. Прыходзька. Скарына / А. Іверс. Подзвіг Францыска Скарыны / У. Караткевіч. Выказванні вучоных, дзеячоў культуры, пісьменнікаў пра Ф. Скарыну. Тэкст напісаны ручкай. Ілюстрацыі намаляваны алоўкамі. Старонкі ўпрыгожаны арнаментам. Пераплёт выкананы з тканіны. Вокладка ўпрыгожана вязанымі элементамі і стужкамі з арнаментам. Загаловак вокладкі вышыты крыжыкам. У пераплёце. Аўтары самаробнай кнігі: Наталля Уладзіміраўна Дзямбіцкая, Дар’я Свейко, Дар’я Валюшка (в. Радзявічы Мастоўскага раёна). Чытаць поўны тэкст |