Жыве яго слова
Жыве яго слова : [цытаты, выказванні, выслоўі : зборнік / укладальнік і мастацкае афармленне І. П. Гулецкай]. – [Смаргонь, 2017]. – 25, [1] с. : іл., каляр. іл. ; 29x25,5 см. У кнізе сабраны выказванні Ф. Скарыны, фрагменты прадмоў з твораў стваральніка беларускага і ўсходнеславянскага друкаванага пісьма, цытаты і вершы аб першадрукары, якія даюць чытачу магчымасць меркаваць пра характар і мэту шматбаковай дзейнасці вялікага асветніка. Са зместу: вершы: Ёсць подых, ёсць рэха… / В. Жуковіч. На чыстым аркушы… / М. Багдановіч. Тэкст напісаны на беларускай мове чорнымі чарніламі. Буквіцы дэкаратыўна аформлены. Ілюстрацыі выкананы каляровымі фламастарамі. Старонкі з фаамірана рознага колеру і памера. На пераплёце – выява “Сонца маладзіковае”, намаляваная чорным фламастарам. У пераплёце. Аўтар самаробнай кнігі: Іна Пятроўна Гулецкая (г. Смаргонь). Чытаць поўны тэкст |