Дзяржаўная ўстанова культуры

«Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф.Карскага»

Iнфармацыйны бібліятэчны вебпартал

«Любіце кнігу, бо яна - крыніца мудрасці, ведаў і навукі, лекі для душы»

Францыск Скарына

Самаробная кніга

конкурс на лепшую самаробную кнігу

Галоўная

Творчыя працы

“На лепшае мастацкае афармленне твора (ці яго ўрыўка) Ф.Скарыны”

“На лепшае мастацкае афармленне твора (ці яго ўрыўка) пра жыццё і дзейнасць Ф.Скарыны”

“На лепшае мастацкае афармленне твораў (ці яго ўрыўка) беларускіх асветнікаў і мысліцеляў”

Апостал

калектыў ДУК “Іўеўская раённая бібліятэка”

Апостал : [урывак / выданне, прадмовы Ф. Скарыны ; мастацкае афармленне: калектыў ДУК “Іўеўская раённая бібліятэка”]. – [Іўе, 2017]. – [24] с. ; 17x11 см. – Выхадныя даныя арыгінала: Вільня : Тыпаграфія Якуба Бабіча, 1525.

Апошняе вядомае друкаванае выданне Францыска Скарыны.

Змест: Прадмова да кнігі Ф. Скарыны ; Да карынфян 2-е Пасланне святога Апостала Паўла: урывак ; Да філіпійцаў Пасланне святога Апостала Паўла ; Да эфесян Пасланне святога Апостала Паўла ; Да Ціта Пасланне святога Апостала Паўла ; Да Філімона Пасланне святога Апостала Паўла.

Тэкст напісаны на царкоўнаславянскай мове ўручную чорнымі і чырвонымі чарніламі. Тэкст узноўлены з высокай мастацкай дакладнасцю. Старонкі ўпрыгожаны віньеткамі. Пераплёт абцягнуты светлай скурай; паміж сабой верхняе і ніжняе вечка замацоўваюцца засцёжкай. У пераплёце.

Разам з выданнем – фігура Францыска Скарыны на драўляна-металічнай падстаўцы (прыкладна 75 см).

Аўтары самаробнай кнігі: калектыў ДУК “Іўеўская раённая бібліятэка” (г. Іўе).

Чытаць поўны тэкст