Дзяржаўная ўстанова культуры

«Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф.Карскага»

Iнфармацыйны бібліятэчны вебпартал

«Любіце кнігу, бо яна - крыніца мудрасці, ведаў і навукі, лекі для душы»

Францыск Скарына

Самаробная кніга

конкурс на лепшую самаробную кнігу

Галоўная

Творчыя працы

“На лепшае мастацкае афармленне твора (ці яго ўрыўка) Ф.Скарыны”

“На лепшае мастацкае афармленне твора (ці яго ўрыўка) пра жыццё і дзейнасць Ф.Скарыны”

“На лепшае мастацкае афармленне твораў (ці яго ўрыўка) беларускіх асветнікаў і мысліцеляў”

Скарына, Ф.

Анастасія Калясінская, Ганна Кудырка

Скарына, Ф. [Прадмова да Кнігі Юдзіф / Францыск Скарына ; мастацкае афармленне: А. Калясінская, Г. Кудырка]. – [Гродна, 2017]. – [19] с. : іл. ; 27x22 см.

Пражскае выданне Скарыны, якое выйшла ў свет 9 лютага 1519 года. У прадмове Скарына коратка выкладае гісторыю Асірыйскай, Вавілонскай і Персідскай дзяржаў, а таксама абставіны патрыятычнага ўчынку Юдзіфі. У канцы прадмовы асветнік указвае, што першапачаткова кніга была напісана на халдзейскай мове.

Тэкст напісаны на царкоўнаславянскай мове чорнымі чарніламі, буквіцы таксама. Выданне ўпрыгожана арыгінальнымі ілюстрацыямі. На старонках – упрыгожванне ў выглядзе рознакаляровай стужкі з раслінным арнаментам. На пераплёце – выява Ф. Скарыны на драўлянай устаўцы ў тэхніцы выпальвання па дрэве. Трэба адзначыць, што пераплёт упрыгожаны прыроднымі матэрыяламі расліннага паходжання: лісты, галінкі. У пераплёце.

Аўтары самаробнай кнігі: Анастасія Калясінская, Ганна Кудырка (г. Гродна).

Чытаць поўны тэкст