Скарына, Ф. З прадмовы да “Кнігі Юдзіф”
Скарына, Ф. З прадмовы да “Кнігі Юдзіф” / Францыск Скарына ; [мастацкае афармленне Д. А. Касцюка]. – [Вялікія Жухавічы], 2017. – [13] с., уключаючы вокладку : іл. ; 29,5x20,5 см. Прадмова з пражскага выдання 1519 г. Францыск Скарына параўноўвае людзей з усімі астатнімі жывымі істотамі па адной агульнай для іх усіх, але вельмі прынцыповай прыкмеце — любові да таго месца, дзе нарадзіліся, кроўнай прыхільнасці да сваёй Радзімы. Пераплёт і старонкі – драўляныя (паміж сабой замацаваны пластыкавымі сцяжкамі). Тэкст (на беларускай мове) і ілюстрацыі (жывёлы, птушкі, рыбы, пчолы) выкананы ў тэхніцы выпальвання па дрэве. На верхнім вечку – выява чарніліцы з пяром, на ніжнім – скрутак з пяром. Пераплёт дэкарыраваны стужкамі з беларускім арнаментам. У пераплёце; лясэ – стужка з беларускім чырвона-зялёным арнаментам. Аўтар самаробнай кнігі: Данііл Аляксандравіч Касцюк (аграгарадок Вялікія Жухавічы Карэліцкага раёна). Чытаць поўны тэкст |