Дзяржаўная ўстанова культуры

«Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф.Карскага»

Iнфармацыйны бібліятэчны вебпартал

«Любіце кнігу, бо яна - крыніца мудрасці, ведаў і навукі, лекі для душы»

Францыск Скарына

Самаробная кніга

конкурс на лепшую самаробную кнігу

Галоўная

Творчыя працы

“На лепшае мастацкае афармленне твора (ці яго ўрыўка) Ф.Скарыны”

“На лепшае мастацкае афармленне твора (ці яго ўрыўка) пра жыццё і дзейнасць Ф.Скарыны”

“На лепшае мастацкае афармленне твораў (ці яго ўрыўка) беларускіх асветнікаў і мысліцеляў”

На ніве Скарыны

Галіна Іванаўна Казак

На ніве Скарыны : вершы беларускіх пісьменнікаў Францыску Скарыне : [зборнік / мастацкае афармленне Г. І. Казак ; ДУК “Карэліцкая раённая бібліятэка”, Карэліцкая дзіцячая бібліятэка]. – [Карэлічы], 2017. – [45] с. : іл. ; 17x22 см.

Змест: Кніга / М. Багдановіч. Мара Скарыны / Н. Гілевіч. Францішку Скарыне / К. Жук. Скарына / А. Іверс. Скарына пакідае Радзіму / У. Караткевіч. Саперніцы / А. Зарыцкі. Скарына / М. Пазнякоў. Гравюры Скарыны / М. Танк. Споведзь / М. Федзюковіч. Францыск, Скарынін сын / К. Цвірка. Скарына / Г. Бураўкін. Скарына / А. Дудар. Вяртанне Георгія Скарыны: балада / А. Шпыркоў. Будучыня Беларусі… ; Словам Скарыны / Д. Бічэль-Загнетава. Францыск Скарына ў цэлым свеце… ; Францыск Скарына ў Празе / П. Прыходзька.

Тэкст напісаны на беларускай мове чорнымі чарніламі, загалоўкі вершаў - чырвонымі. Старонкі ўпрыгожаны ілюстрацыямі. Старонкі дэкаратыўна абпалены. Кніжны блок прымацаваны да вокладкі пры дапамозе шнурка і сургучнай пячаткі. Пераплёт абцягнуты тканінай і чорнай скурай; на верхнім вечку – аплікацыя са скуры (выява сімвала “вагі”). У пераплёце.

Аўтар самаробнай кнігі: Галіна Іванаўна Казак (г.п. Карэлічы).

Чытаць поўны тэкст