Дзяржаўная ўстанова культуры

«Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф.Карскага»

Iнфармацыйны бібліятэчны вебпартал

«Любіце кнігу, бо яна - крыніца мудрасці, ведаў і навукі, лекі для душы»

Францыск Скарына

Самаробная кніга

конкурс на лепшую самаробную кнігу

Галоўная

Творчыя працы

“На лепшае мастацкае афармленне твора (ці яго ўрыўка) Ф.Скарыны”

“На лепшае мастацкае афармленне твора (ці яго ўрыўка) пра жыццё і дзейнасць Ф.Скарыны”

“На лепшае мастацкае афармленне твораў (ці яго ўрыўка) беларускіх асветнікаў і мысліцеляў”

Лойка, А. Францыск Скарына, або Сонца Маладзіковае

Таццяна Віктараўна Козіч

Лойка, А. Францыск Скарына, або Сонца Маладзіковае : урывак з рамана-эсэ / Алег Лойка ; [мастацкае афармленне: А. Т. Козіч]. – [Іўе, 2017]. – [13] с. : іл. ; 35,5x23,5 см. Выхадныя даныя арыгінала: Мінск : Мастацкая літаратура, 2009.

Алег Лойка – вядомы паэт, крытык, празаік. Герой яго кнігі – славуты першадрукар Ф. Скарына. Аўтар апавядае пра жыццё і дзейнасць Скарыны ў Празе, Вільні, Полацку, Кракаве, пра яго любоў да свайго народа, да роднага краю.

Тэкст напісаны чорнымі чарніламі на старонках з ільняной тканіны. На старонках – ілюстрацыі (партрэт Ф. Скарыны, выява “Сонца Маладзіковае”). Пераплёт зроблены з пераплеценых паміж сабой драўляных палосак, замацаваных па краях ільняной тканінай. У пераплёце; лясэ – ільняная стужка.

Аўтар самаробнай кнігі: Таццяна Віктараўна Козіч (г. Іўе).


Чытаць поўны тэкст