Дзяржаўная ўстанова культуры

«Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф.Карскага»

Iнфармацыйны бібліятэчны вебпартал

«Любіце кнігу, бо яна - крыніца мудрасці, ведаў і навукі, лекі для душы»

Францыск Скарына

Самаробная кніга

конкурс на лепшую самаробную кнігу

Галоўная

Творчыя працы

“На лепшае мастацкае афармленне твора (ці яго ўрыўка) Ф.Скарыны”

“На лепшае мастацкае афармленне твора (ці яго ўрыўка) пра жыццё і дзейнасць Ф.Скарыны”

“На лепшае мастацкае афармленне твораў (ці яго ўрыўка) беларускіх асветнікаў і мысліцеляў”

Караткевіч

Вольга Глебаўна Крышэнь

Караткевіч : [зборнік / мастацкае афармленне: В. Г. Крышэнь]. – [Карэлічы, 2017]. – [10] с. : каляр. іл. ; 31x25,5 см.

Змест: Буслы вучаць дзяцей : верш ; Зямля пад белымі крыламі : урывак з нарыса / У. С. Караткевіч. Мастацкі свет беларускіх асветнікаў : артыкул / Т. П. Казакова.

Тэкст напісаны чорнай гелевай ручкай; буквіцы вышыты крыжыкам на тканіне і прыклеены. Кніжны блок паміж сабой не замацаваны, старонкі ўстаўлены ў кардонную папку на завязках з ільняной стужкі. Старонкі дэкараваны ільнянымі стужкамі з вышытым крыжыкам беларускім арнаментам. Ілюстрацыі: малюнкі акварэльнымі фарбамі (віды на Навагрудскі і Мірскі замак, зубры ў Белавежскай пушчы, буслы на полі). Загаловак на вокладцы вышыты крыжыкам чырвонымі ніткамі.

Аўтар самаробнай кнігі: Вольга Глебаўна Крышэнь (г.п. Карэлічы).

Чытаць поўны тэкст