Дзяржаўная ўстанова культуры

«Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф.Карскага»

Iнфармацыйны бібліятэчны вебпартал

«Любіце кнігу, бо яна - крыніца мудрасці, ведаў і навукі, лекі для душы»

Францыск Скарына

Самаробная кніга

конкурс на лепшую самаробную кнігу

Галоўная

Творчыя працы

“На лепшае мастацкае афармленне твора (ці яго ўрыўка) Ф.Скарыны”

“На лепшае мастацкае афармленне твора (ці яго ўрыўка) пра жыццё і дзейнасць Ф.Скарыны”

“На лепшае мастацкае афармленне твораў (ці яго ўрыўка) беларускіх асветнікаў і мысліцеляў”

“Жыве яго Слова – у ім дух адраджэння…”

Арцём Мікалаевіч Мартынаў

“Жыве яго Слова – у ім дух адраджэння…” / ДУК “Лідская раённая бібліятэка імя Янкі Купалы” ; [мастацкае афармленне А. М. Мартынава]. – [Ліда], 2017. – [31] с. : іл. ; 26x17 см. + 1 драўляная скрынка з вечкам (30х20 см).

Біяграфічныя звесткі, выдавецкая дзейнасць беларускага першадрукара і асветніка Францыска Скарыны (каля 1490—каля 1551).

Тэкст напісаны на беларускай мове чорнымі чарніламі. Буквіцы дэкаратыўна аформлены. Ілюстрацыі выкананы чорнай фарбай: партрэт Ф. Скарыны, віды Полацка і Прагі. Кніжны блок прымацаваны да скрынкі пры дапамозе металічнай канструкцыі. Скрынка дэкарыравана аб’ёмнымі элементамі з пластыліну, пафарбаванага залатой фарбай: на верхнім вечку – партрэт Ф. Скарыны, на адваротнай старане – выява “Сонца маладзіковае”, на карашку надпіс – “Скарына”. Вечкі скрынкі абцягнуты белай тканінай, на ёй прымацаваны белыя дэкаратыўныя стужкі. Паміж сабой вечкі прымацоўваюцца засцёжкай.

Аўтар самаробнай кнігі: Арцём Мікалаевіч Мартынаў (г. Ліда).

Чытаць поўны тэкст