Дзяржаўная ўстанова культуры

«Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф.Карскага»

Iнфармацыйны бібліятэчны вебпартал

«Любіце кнігу, бо яна - крыніца мудрасці, ведаў і навукі, лекі для душы»

Францыск Скарына

Самаробная кніга

конкурс на лепшую самаробную кнігу

Галоўная

Творчыя працы

“На лепшае мастацкае афармленне твора (ці яго ўрыўка) Ф.Скарыны”

“На лепшае мастацкае афармленне твора (ці яго ўрыўка) пра жыццё і дзейнасць Ф.Скарыны”

“На лепшае мастацкае афармленне твораў (ці яго ўрыўка) беларускіх асветнікаў і мысліцеляў”

Францыск Скарына на мовах народаў свету

Наталля Станіславаўна Розмысла-Вараб’ёва, У. У. Вараб’ёва

[Францыск Скарына на мовах народаў свету : урывак / укладанне, пасляслоўе А. Карлюкевіча ; прадмова А. Сушы ; мастацкае афармленне Н. С. Розмысла-Вараб’ёвай, У. У. Вараб’ёвай]. – [Гродна, 2017]. – [19] с., уключаючы вокладку : іл. ; 29,5x20,5 см. Выхадныя даныя арыгінала: Мінск : Звязда, 2016. Загаловак пераплёта: Скарына.

Унікальная кніга – “Францыск Скарына на мовах народаў свету”. Разам сабраны пераклады прадмовы Скарыны да кнігі “Юдзіф” на 64 мовах народаў свету. Гэтыя радкі пераклаў са старабеларускай мовы лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Алесь Разанаў.

Тэкст выдання на розных мовах: старабеларускай, русінскай, беларускай, рускай, украінскай, балгарскай, польскай, чэшскай і сербскай напісаны чорнай гелевай ручкай. Кардонныя старонкі ўпрыгожаны малюнкамі з залацістай фарбы, якія нанесены з дапамогай трафарэта. Пераплёт і адна са старонак драўляныя; вечкі паміж сабой замацаваны карычневым шнурком. На драўлянай старонцы і ніжнім вечку пераплёта – партрэты Ф. Скарыны ў тэхніцы дэкупаж. На верхнім вечку на дрэве выпалены геаметрычны арнамент, на ўстаўцы з тканіны – партрэт Ф. Скарыны, вышыты крыжыкам; на адваротнай старане - “Сонца маладзіковае” (у тэхніцы выпальвання па дрэве). Пераплёт дэкарыраваны драўлянымі элементамі: вугалкі, пяро. У пераплёце.

Аўтары самаробнай кнігі: Наталля Станіславаўна Розмысла-Вараб’ёва, У. У. Вараб’ёва (г. Гродна).

Чытаць поўны тэкст