Мысліцелі і асветнікі Беларусі
Мысліцелі і асветнікі Беларусі / [мастацкае афармленне А. К. Вайцяхоўскай, І. Г. Трайнель]. – [Гродна, 2017]. – 3 мініяцюрных выдання (9,5х6 см) у 1 кардоннай скрынцы з вечкам ; 23,5x13,5 см. Творы беларускіх асветнікаў: Міколы Гусоўскага, Кірылы Тураўскага, Сімяона Полацкага. Змест: Песня пра зубра : урывак / М. Гусоўскі. Слова святога Кірыла аб кніжным чытанні і навуцы / Кірыла Тураўскі. Зварот да найпадобнай маці Еўфрасінні / Сімяон Полацкі. Тэкст мініяцюр напісаны на беларускай мове чорнымі чарніламі, загалоўкі - залатым колерам. Кожнае выданне – у пераплёце, які ўпрыгожаны драўлянымі дэкаратыўнымі элементамі. На верхнім вечку – назва выдання на драўлянай устаўцы ў тэхніцы выпальвання па дрэве; металічныя вугалкі упрыгожваюць скрынку. Вечкі скрынкі паміж сабой замацаваны шнурком. Аўтары самаробнай кнігі: Алена Крысцінаўна Вайцяхоўская, Іна Георгіеўна Трайнель (г. Гродна). Чытаць поўны тэкст |